Каля дзвюх тысяч чалавек могуць страціць рэгістрацыю ў Мінску і Мінскім раёне
26.08.2010 10:46
—
ЧП
|
Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і Генеральная пракуратура распачалі крымінальную справу ў дачыненні да трох прадпрымальнікаў, якія ажыццяўлялі паслугі па рэгістрацыі іншагародніх грамадзян у Мінску. Рэклама кампаніі да гэтага часу размешчаная па ўсім горадзе — у грамадскім транспарце, у метро, на бігбордах.Працуе і сайт кампаніі — Між тым «добрых людзей», якія паставілі на паток такія паслугі, праваахоўныя органы абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў складзе арганізаванай злачыннай групы з усімі наступствамі. Калі абвінавачанне пацвердзіцца, то для грамадзян, якія скарысталіся разрэкламаванымі паслугамі, гісторыя скончыцца тым, што ўсе аформленыя фірмай паперы будуць лічыцца фальшывымі.Гэта значыць, адначасова са скасаваннем штампаў аб рэгістрацыі можа быць перагледжаны і той сацпакет, які з яе вынікае. Па падліках праваахоўнікаў, паслугамі абвінавачаных скарысталіся каля дзвюх тысяч чалавек. Іх могуць пазбавіць правоў на працаўладкаванне, атрыманне крэдытаў, зямельных участкаў, будаўніцтва кватэраў і гэтак далей. Менавіта з гэтым скандалам назіральнікі звязваюць нядаўнія кадравыя перастаноўкі ў службах па грамадзянстве і міграцыі Мінска і раёнаў сталіцы. І, мяркуючы па ўсім, гэта толькі пачатак. Бо цяпер следства пайшло мясцовым органам улады, з дапамогай прадстаўнікоў якіх гэтая дзейнасць стала магчымая. Дарэчы, расцэнкі на рэгістрацыю ў Мінску — 300–400 даляраў, у Мінскім раёне — 200–300, так што гэты бізнэс ніяк нельга назваць сціплым. Падзяліцца навіной:
belaruspartisan.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і Генеральная пракуратура распачалі крымінальную справу ў дачыненні да трох прадпрымальнікаў, якія...
|
|