Грыбнік захоўваў снарад на агародзе
30.09.2010 09:36
—
ЧП
|
Жыхар Гарадка (Віцебская вобласць) заявіў начальніку лінейнага пункта транспартнай міліцыі на станцыі Гарадок, што ля ваеннага палігона ў лесе, яшчэ ў пачатку верасня, калі збіраў грыбы, знайшоў металічны прадмет, падобны на снарад. Небяспечную знаходку чамусьці захоўваў на прысядзібным участку. Сапёры «ачысцілі» агарод ад «пустазелля». А жыхар абласнога цэнтра па добрай волі здаў міліцыянерам патрон і ствол аўтамата часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія таксама знайшоў падчас збору грыбоў у тым жа Гарадоцкім раёне. Падзяліцца навіной:
Аляксандр Пукшанскі, Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Гарадка (Віцебская вобласць) заявіў начальніку лінейнага пункта транспартнай міліцыі на станцыі Гарадок, што ля ваеннага палігона ў лесе, яшчэ ў...
|
|