Беларусы "замініравалі" расійскі самалёт?
04.10.2010 12:28
—
ЧП
|
У валгаградскім аэрапорце аварыйна сеў пасажырскі самалёт Як-42, які здзяйсняў рэгулярны рэйс "Масква — Грозны". На яго борце было 73 пасажыры. Прычынай аварыйнай пасадкі стала фальшывае паведамленне пра нібы закладзеную на борце авіялайнера бомбу.
Як адзначае сайт "Малороссия", праверка паказала, што ніякай бомбы не было. Тым не менш, праверка доўжылася больш за дзве гадзіны, а пасажыры ў выніку прыбылі ў Грозны з трохгадзінным спазненнем. Пра бомбу паведаміў невядомы, які патэлефанаваў у аэрапорт "Унукава". Следчыя высветлілі, што тэлефанаванне было зробленае з Мінску. Праваахоўнікі кажуць, што наўрад ці мужчыеа, які званіў, хацеў сарваць палёт — мяркуючы па запісе тэлефанавання, ён быў у крайняй стадыі алкагольнага ап'янення. Нягледзячы на гэта, дыспетчары вырашылі ўсё ж не рызыкаваць і сказалі пілотам пасадзіць самалёт у Валгаградзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра бомбу паведаміў невядомы, які патэлефанаваў у аэрапорт "Унукава". Следчыя высветлілі, што тэлефанаванне было зробленае з Мінску.
|
|