Сам пабіў
04.10.2010 12:05
—
ЧП
|
Дыспетчар «хуткай дапамогі» 28 верасня патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, што іх брыгада выязджала ў Ілью (Вілейскі раён Мінскай вобласці) аказваць дапамогу жанчыне, якую моцна пабіў яе брат. Не паспелі міліцыянеры пачаць разбор здарэння, як праз 10 хвілін у дзяжурную часць з той жа Ільі пазваніў п’яны мужык і сказаў: я тут сваю сястру як след павучыў жыццю, прыязджайце.«Вось што значыць высокая грамадзянская пазіцыя адказнага чалавека!», — адзначыў намеснік начальніка райаддзела міліцыі Андрэй Дударчык. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дыспетчар «хуткай дапамогі» 28 верасня патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, што іх брыгада выязджала ў Ілью (Вілейскі раён Мінскай вобласці) аказваць...
|
|