Матацыклісту ў аварыі на праспекце адарвала галаву
11.10.2010 10:46
—
ЧП
|
У пачатку першай гадзіны ночы 11 кастрычніка на скрыжаванні пр. Незалежнасці і вул. П. Броўкі адбылася сур’ёзная аварыя, у выніку якой загінуў матацыкліст. Яму практычна адарвала галаву. Падрабязнасці здарэння раскрылі супрацоўнікі ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Кіроўца «хуткай дапамогі», рухаючыся па праспекце Незалежнасці з боку вул. Сурганава ў кірунку плошчы Я. Коласа, падчас левага павароту на вуліцу Петруся Броўкі не саступіў дарогу матацыклу «Ямаха R1», што рухаўся насустрач. Адбылося сутыкненне, ад удару матацыкл адкінула на сустрэчную паласу ў «Нісан Мікра». У выніку аварыі загінуў матацыкліст: ён атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, яму практычна адарвала галаву. Дзяўчына — кіроўца «Нісана» не пацярпела, але яе машына не падлягае аднаўленню. Вінаваты ў аварыі кіроўца «хуткай» не можа патлумачыць, чаму так адбылося. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіроўца «хуткай» не саступіў дарогі.
|
|