Toyota Yaris разбілася аб фуру пад Мінскам
22.10.2010 12:14
—
ЧП
|
Сур’ёзная аварыя адбылася ўчора позна ўвечары ў пасёлку Гатава. Там сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і фура. Кіроўца Toyota Yaris загінуў на месцы здарэння, трое яго пасажыраў дастаўленыя ў лякарню, расказалі ў МНС. На гарачую лінію «101» відавочцы аварыі патэлефанавалі каля 22:40. Ратавальнікі, якія выехалі на месца, высветлілі, што сутыкнуліся грузавік Renault, які належыць польскай кампаніі, і Toyota. Яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС кіроўцы, якія сталі сведкамі ДТЗ, дасталі з легкавой машыны дваіх пацярпелых пасажыраў. Ратавальнікі з дапамогай адмысловай прылады вызвалілі яшчэ аднаго. Маладому кіроўцу Toyota ўжо нічым нельга было дапамагчы — ён памёр на месцы здарэння, паведамілі ў МНС. Кіроўца Renault, грамадзянін Украіны, не пацярпеў. Паводле звестак ДАІ Мінскай вобласці, за рулём аўтамабіля Toyota знаходзіўся малады чалавек, у якога не было пасведчання кіроўцы. Папярэдняя версія інспектараў такая: Toyota рухалася з перавышэннем дапушчальнай хуткасці, выехала на сустрэчную і сутыкнулася з фурай. Цяпер трое пасажыраў знаходзяцца ў бальніцы. Адзін з іх — у коме, другі таксама ў цяжкім стане, трэці атрымаў закрытую Пацярпелыя — жыхары пасёлка Гатава, удакладнілі ў ДАІ. Распачатая крымінальная справа. Вядзецца следства. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сур’ёзная аварыя адбылася ўчора позна ўвечары ў пасёлку Гатава. Там сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і фура. Кіроўца Toyota Yaris загінуў на месцы здарэння, трое яго...
|
|