Падпрацоўкі галоўных бухгалтараў
29.10.2010
—
ЧП
|
У Мазыры 40-гадовая галоўны бухгалтар аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў час ад часу займалася продажам вырабаў з золата. У ходзе расследавання крымінальнай справы, заведзенай у дачыненні да грамадзянкі, высветлена шмат выпадкаў рэалізацыі каштоўных ювелірных упрыгажэнняў, якія не мелі адбіткаў дзяржаўных прабірных клеймаў Беларусі або краін былога Саюза. Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, ёй дапамагала рабочая аднаго з мазырскіх прадпрыемстваў. А вось 60-гадовая жыхарка Гомеля, якая працавала на пасадзе галоўнага бухгалтара вытворчага кааператыва, уключыла недакладныя звесткі аб працэнтах накладных выдаткаў прадпрыемства ў бланкі разлікаў на вырабы, што пацягнула завышэнне вартасці будаўніча-мантажных работ і нанясенне страт дзяржаве ў памеры больш за 51 мільён рублёў. Гэтыя грошы яна вярнула пасля праверкі. Між тым, у адпаведнасці з Кодэксам аб адміністратыўных правапарушэннях, з вытворчага кааператыва і адказных асоб у адпаведныя бюджэты спагнаныя штрафы на агульную суму больш за 122 мільёны рублёў. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Макавы дзялокУ Мінску затрыманы 37-гадовы жыхар Мінскага раёна з буйной партыяй маку Праваахоўнікі заспелі яго, паводле звестак прэс-афіцэра Фрунзенскага РУУС Алы Галубовіч, у момант збыту 96 кілаграмаў макавага насення, якое было расфасавана ў кілаграмовыя пакеты. Акрамя таго, у гандляра зелля ў аўтамабілі знойдзеныя і канфіскаваныя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца пры вырабе опію. Як высветлілася, дзялок задавальняў "капрызы" сваіх кліентаў па поўнай праграме: ён не толькі на ўласнай машыне дастаўляў мак на ўказанае пакупнікамі месца, але таксама прадаваў апошнім і ацэтон, што выкарыстоўваецца пры вырабе зелля. Прычым у якасці аплаты за пастаўлены тавар не грэбаваў і крадзенай маёмасцю, прымаў у заклад каштоўныя рэчы, тэлефоны і нават дакументы. Акрамя таго, што ў дачыненні дылера складзены адміністратыўны матэрыял за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, што цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй тавару, таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў і атрыманай за мак выручкі, разглядаецца і пытанне аб прыцягненні яго да крымінальнай адказнасці. Ігар ГРЫШЫН. Пацярпелыя пры выбуху ў Пінску пераразмеркаваныя па бальніцах Брэста і Мінска Перавод пацярпелых у клінікі абласнога цэнтра і сталіцы абумоўлены неабходнасцю лячэння ва ўмовах спецыялізаванага апёкавага аддзялення. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама Ігар Ласіцкі. Паводле яго слоў, учора з Пінска ў Брэст дастаўлены адзін пацярпелы, заўтра — яшчэ адзін. У Пінску рыхтуюць да выпіскі 29 кастрычніка жанчыну, якая атрымала чэрапна-мазгавую траўму і праходзіць лячэнне ў аддзяленні нейрахірургіі. Яе стан не выклікае трывогі ў медыкаў. Такім чынам, растлумачыў Ігар Ласіцкі, на лячэнні ў Пінскай бальніцы пацярпелых у выніку выбуху не застанецца. Раней, паводле яго слоў, з Брэста і Пінска ў Мінск пераводзілі самых цяжкіх хворых. Асноўная нагрузка па аказанні спецыялізаванай медыцынскай дапамогі ляжа на сталічны апёкавы цэнтр, дзе на лячэнні будуць знаходзіцца 14 чалавек. У Брэсцкай абласной бальніцы будуць лячыцца 6 пацярпелых з Пінска. У пенсіянера скралі 30 мільёнаўУ Оршы 63-гадовы мужчына заявіў у міліцыю, што сярод белага дня ў яго скралі ажно трыццаць мільёнаў рублёў. У "патайным" месцы ля кватэры невядомыя знайшлі ключы і ўвайшлі ў памяшканне. Хутка міліцыянеры знайшлі падазроных у крадзяжы. У адносінах да двух беспрацоўных, мясцовых жыхароў, завялі крымінальную справу. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мазыры 40-гадовая галоўны бухгалтар аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў час ад часу займалася продажам вырабаў з золата. У ходзе расследавання крымінальнай...
|
|