Незаконны мільярд. 21.by

Незаконны мільярд

05.11.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З пачатку года некалькі мінчан умудрыліся наладзіць даходную справу, праўда, у абход закону, і "зарабіць" на гэтым 1 мільярд рублёў, які ў рэшце рэшт прадпрымальным асобам вылез бокам...

Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе Камітэта дзяржкантролю, падазроныя займаліся незаконнымі фінансавымі аперацыямі. А дзейнічалі яны ад імя і з выкарыстаннем рэквізітаў, пячатак, разліковых рахункаў падкантрольных камерцыйных структур. Трэба заўважыць, што так званыя "бізнэсмены" дзейнічалі, папярэдне аб'яднаўшыся ў кіраваную ўстойлівую групу. У дачыненні да яе ўдзельнікаў Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК распачата крымінальная справа. Таксама крымінальная справа заведзеная ў дачыненні да жыхара Дзяржынска, які без дзяржаўнай рэгістрацыі ажыццяўляў незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць па набыцці і рэалізацыі жылых дамоў у Мінскай вобласці. Гэтаму падазронаму, які "замацаваўся" на жыллёвым рынку, удалося ў 2006-2008 гадах атрымаць даход у суме больш як 137 мільёнаў рублёў.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года некалькі мінчан умудрыліся наладзіць даходную справу, праўда, у абход закону, і "зарабіць" на гэтым 1 мільярд рублёў, які ў рэшце рэшт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика