Цярплівы вясковец.... 21.by

Цярплівы вясковец...

06.11.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Толькі праз тры дні пасля таго, як мужчыну адкрамсалі нажом яго дзетародны орган, ён патрапіў на лячэнне ў бальніцу. Прычым пацярпелы да апошняга адмаўляўся ад шпіталізацыі, пакуль яго не адправілі ў медустанову супрацоўнікі міліцыі.

Ахвяру гэтага жудаснага здарэння, якое мела месца ў адной з вёсак Лагойскага раёна, збітага пад горкі яблык і без дзетароднага органа, праваахоўнікі знайшлі ў доме, дзе ён жыве разам са сваёй сяброўкай. Як паведаміў карэспандэнту "Звязды" першы намеснік начальніка Лагойскага РАУС Генадзь Вільтоўскі, следства па гэтай справе зараз ідзе, таму ўсе акалічнасці яе пакуль не для шырокай публікі. Аднак што ўражвае ў гэтай крымінальнай гісторыі, дык гэта тое, што пацярпелы нават у такім цяжкім стане не хацеў звяртацца па прафесійную дапамогу ўрачоў. Як папярэдне высветлілі следчыя, свой палавы орган мужчына страціў падчас спрэчкі з сынамі сваёй сяброўкі і іх знаёмага, якія прыйшлі да яго на "разборкі". І пацярпелы, і яго крыўдзіцелі былі п'янымі, таму дакладна патлумачыць дзікунства, якое адбылося, ім будзе цяжка. Між іншым, ахвяра гэтага здарэння і падазроныя раней ужо прыцягваліся да крымінальнай справы. Па гэтым факце заведзеная крымінальная справа па арт.147 КК (наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Кар. "Звязды".

Выпіў...

З цяжкай траўмай галавы ў Пружанскую бальніцу прывезлі 49‑гадовага жыхара в. Ярцэвічы Бярозаўскага раёна, дзе ён і памёр. Чалавек працаваў па найме на будаўніцтве жывёлагадоўчага комплексу ў в. Варанілавічы. Памерлы хварэў на эпілепсію і яму нельга было ўжываць гарэлку. Але выпіў, і якраз у гэты момант пачаўся прыступ. Ён упаў і стукнуўся галавой.

Сымон Свістуновіч. Пажар у абласной бальніцы

Як паведаміла "Звяздзе" прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Марына Фандо, а палове шостай вечара супрацоўнік бальніцы ўбачыў узгаранне на другім паверсе аддзялення неўралогіі блока № 1 і выклікаў пажарных.

Выратавальнікі і медыкі разам па пераходным калідоры эвакуявалі трыццаць хворых, з якіх чатыры цяжкія хворыя і шэсць — сярэдняй цяжкасці з трэцяга паверха гематалагічнага аддзялення блока №1 у блок №2. Меней чым праз паўгадзіны пасля выкліку пажарных агонь быў патушаны. У выніку пажару на другім паверсе бальніцы ў адным з памяшканняў плошчай дваццаць квадратных метраў пашкоджана дваццаць пластыкавых вокнаў і сорак пластыкавых дзвярэй, якія былі падрыхтаваныя для замены старых. Меркаваная прычына пажару — неасцярога пры курэнні. Страты ўстанаўліваюцца.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькі праз тры дні пасля таго, як мужчыну адкрамсалі нажом яго дзетародны орган, ён патрапіў на лячэнне ў бальніцу. Прычым пацярпелы да апошняга адмаўляўся ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика