Міліцыя адшуквае кіроўцу які збіў ў Мінску дзіця і ўцёк з месца ДТЗ
15.12.2010 15:55
—
ЧП
|
14 снежня прыкладна ў 15 гадзіне неўстаноўлены вадзіцель на вуліцы Карбышава ўчыніў наезд на 11-гадовага хлопчыка, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ хлопчык атрымаў чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені і ў коме быў дастаўлены ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Адзін з відавочцаў сказаў, што з машыны (марка невядома), якая збіла пацярпелага, выйшлі жанчына з мужчынам, сабралі асколкі і паехалі, пакінуўшы дзіця ў стане непрытомнасці на праезнай частцы.Дзяржаўтаінспекцыя пераканаўча просіць усіх, каму штосьці вядома пра гэтае ДТЗ, паведаміць інфармацыю па тэл. 222-08-40, 222-25-13, або па тэл. 102. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 снежня прыкладна ў 15 гадзіне неўстаноўлены вадзіцель на вуліцы Карбышава ўчыніў наезд на 11-гадовага хлопчыка, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным...
|
|