"Падклаў"... свінню. 21.by

"Падклаў"... свінню

11.01.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праваахоўнікі расшукваюць нахабніка, які ноччу выкраў з хлява 69-гадовай пенсіянеркі свойскую жывёліну.

Здарэнне, паводле звестак аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, мела месца ў вёсцы Замкі, што ў Крупскім раёне. Невядомы, пакуль усе спалі, свабодна зайшоў у двор, а пасля і ў хлеў, адкуль яму ўдалося забраць свінню. Між іншым, зніклая жывёліна ацэненая ў 2 мільёны рублёў. Па факце заведзеная крымінальная справа.

Ігар ГРЫШЫН.

Фальшыўкі на долары

У разлікова-касавы цэнтр філіяла аднаго з банкаў прыйшоў жыхар Светлагорска, каб абмяняць 110 000 рублёў на долары. Пры гэтым на чатырох беларускіх купюрах наміналам 20 і 50 тысяч рублёў не было вадзяных знакаў, мікравалокнаў і магнітнай паласы.

Пры аглядзе дома беспрацоўнага мужчыны, аднак, не было знойдзена аналагічных несапраўдных грашовых білетаў ці неабходнай камп'ютарнай тэхнікі. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць, адкуль з'явіліся фальшыўкі.

Прыціснуў бамперам

Рабочы адной са станцый тэхнічнага абслугоўвання ў Мазыры атрымаў сур'ёзныя траўмы на месцы працы.

Устаноўлена, што кіроўца загнаў "Газэль" на яму і зрабіў запуск рухавіка, пасля чаго аўтамабіль самаадвольна крануўся з месца, з'ехаў у назіральную яму, пры гэтым пярэднім бамперам прыціснушы да сцяны спецыяліста СТА. Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, пацярпелы дастаўлены ў бальніцу з пераломамі верхніх рэбраў, ударам грудной клеткі і пнеўматораксам. Прычыны здарэння стануць зразумелымі пасля праверкі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

На вулІЦЫ Гаявой вечарам...

Позна вечарам прадавец аднаго з баранавіцкіх магазінаў вярталася дадому. На вуліцы Гаявая да яе падышлі двое і адабралі два залатыя пярсцёнкі і завушніцы. Аднаго рабаўніка аператыўнікі выявілі — ім аказаўся 17-гадовы вучань вячэрняй школы. А вось яго саўдзельніка шукаюць.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваахоўнікі расшукваюць нахабніка, які ноччу выкраў з хлява 69-гадовай пенсіянеркі свойскую жывёліну. Здарэнне, паводле звестак аддзялення інфармацыі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика