У Гродзенскай вобласці з’явіўся махляр, які “палюе” па крамах. 21.by

У Гродзенскай вобласці з’явіўся махляр, які “палюе” па крамах

11.10.2011 15:50 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гродзенскай вобласці з’явіўся махляр, які “палюе” па крамах


У нядзелю зарэгістраваны адразу чатыры выпадкі махлярстваў, звязаныя з разменам грошаў у гандлёвых кропках Наваградка і Бярозаўкі.

У 13.40 невядомы мужчына ў гандлёвым цэнтры ў Наваградку звярнуўся да касіра з просьбай размяняць 1 мільён (10 купюр наміналам па 100 тысяч) рублёў на драбнейшыя грошы. Падчас размену махляр завалодаў грашыма ў суме 500 тысяч рублёў.

Праз нейкі час аналагічная сітуацыя здарылася ў суседняй краме. Падобны па прыкметах мужчына таксама звярнуўся да касіркі з просьбай размяняць грошы. Калі частка сумы ўжо была ў яго, махляр раптам адмовіўся ад размену і папрасіў вярнуць ягоныя грошы, а сам аддаў касірцы дробныя. Пасля высветлілася, што аддаў ён далёка не ўсё, крама згубіла 600 тысяч рублёў.

У той жа дзень яшчэ два падобных махлярства зафіксаваны ў крамах Бярозаўкі. Там махляр прыхапіў амаль мільён. 

Мiліцыя звяртаецца да грамадзян па дапамогу ў пошуку злачынцы.

Гэта мужчына 40-45 гадоў, рост каля 170 см, плотнага целаскладу, твар круглы, волас кароткі чорны з сівізной, цёмныя вусы.

Быў апрануты ў чорную куртку з верхняй накладной кішэняй з правага боку (закрываецца на “маланку”), цёмна-сінія джынсы, чорныя чаравікі, насіў зацемненыя акуляры.

З падазраваным можа знаходзіцца жанчына на выгляд 30-35 гадоў, рост каля 170 см, плотнага целаскладу, твар круглы, валасы чорныя.

Грамадзян, якім нешта вядома пра абставіны махлярстваў, міліцыя просіць тэлефанаваць на нумары 79-71-10 альбо 102. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю зарэгістраваны адразу чатыры выпадкі махлярстваў, звязаныя з разменам грошаў у гандлёвых кропках Наваградка і Бярозаўкі. У 13.40 невядомы мужчына ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика