Трапіла ў шнэк камбайна. 21.by

Трапіла ў шнэк камбайна

11.11.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра такое здарэнне пінскім выратавальнікам распавёў старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву "Ставоцкі": патрэбна дапамога адной з работніц, руку якой "прыхапіў" шнэк камбайна па ўборцы буракоў.

Няшчасны выпадак адбыўся ўдзень на тэрыторыі агароднінасховішча названага СВК у вёсцы Крывічы. У шнэку камбайна аказалася заблакаванай рука рабочай гаспадаркі, грамадзянкі 1950 года нараджэння. Адбылося ўсё пры правядзенні работ па ачыстцы караняплодаў перад загрузкай у агароднінасховішча. Даставаць руку са шнэка выратавальнікам давялося пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструмента. Потым жанчыну перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра такое здарэнне пінскім выратавальнікам распавёў старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву "Ставоцкі": патрэбна дапамога адной з работніц,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика