Вінаваты загінуў, астатнія не пацярпелі. 21.by

Вінаваты загінуў, астатнія не пацярпелі

12.11.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

19 чалавек, у тым ліку чацвярых дзяцей, давялося эвакуяваць выратавальнікам з-за пажару, які адбыўся ўначы ў гарпасёлку Краснаполле на Магілёўшчыне.

Як удакладнілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, пажар пачаўся ў кватэры на першым паверсе двухпавярховага васьмікватэрнага жылога дома. З-за моцнага задымлення ў пад'ездзе работнікам МНС давялося выводзіць людзей па лесвічных маршах. Ніхто з іх не пацярпеў. А вось гаспадар кватэры, дзе пачаўся пажар, загінуў. Мяркуецца, што прычынай трагедыі стала яго неасцярожнасць пры курэнні.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

Сабака прыпыніў транзіт узнагарод

У рэйсавым аўтобусе Адэса  — Рыга, які спынілі на пункце пропуску "Новая Гута", былі знойдзены ўтоеныя ад мытнага афармлення баявыя ордэны і медалі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Гомельскай пагрангрупы Дзмітрый Уклейка. А палове першай ночы службовы сабака памежнікаў паказаў на груз, схаваны ў інструментальным адсеку ўкраінскага аўтобуса. Сярод канфіскаваных узнагарод — тры ордэны Чырвонай Зоркі, тры — Айчыннай вайны, адзін — Славы. У схаванай калекцыі былі таксама два медалі "За адвагу", шэсць  — "За баявыя заслугі", іншыя ўзнагароды.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 

браканьеры не ўцяклі

Паблізу Бярэзіны работнікі Барысаўскай міжрайінспекцыі паспрабавалі спыніць для праверкі легкавы аўтамабіль "Опель-Кадэт". Далей падзеі разгортваліся, як у пародыі на дэтэктыў.

Кіроўца не выканаў патрабавання спыніцца, а потым — падчас пераследу легкавіка — з машыны выскачылі трое грамадзян і схаваліся на прыватным падворку ў вёсцы Крацэвічы Барысаўскага раёна. У салоне аўтамабіля дзяржінспектары знайшлі пакет з рыбай. А пры аглядзе мясцовасці вакол машыны яны адшукалі яшчэ два мяхі з рыбай, а таксама вадзіцельскія дакументы і тэхпашпарт на аўтамабіль, якія выкінулі ўцекачы. Уладальнік гэтых дакументаў быў затрыманы міліцыянерамі на дарозе паміж вёскамі Крацэвічы і Ельцына. Асобу другога парушальніка таксама ўстанавілі, невядомым пакуль застаўся толькі трэці браканьер. Дарэчы, адзін з парушальнікаў раней за незаконную здабычу рыбы быў прыгавораны судом Барысаўскага раёна да выплаты штрафу ў памеры 3,5 мільёна рублёў. Зараз троіцы пагражае крымінальная адказнасць.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 чалавек, у тым ліку чацвярых дзяцей, давялося эвакуяваць выратавальнікам з-за пажару, які адбыўся ўначы ў гарпасёлку Краснаполле на Магілёўшчыне. Як удакладнілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика