Пад выглядам алею мінчанін прадаваў прахожым ваду. 21.by

Пад выглядам алею мінчанін прадаваў прахожым ваду

16.02.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пад выглядам алею мінчанін прадаваў прахожым водаправодную ваду, паведамілі БЕЛТА ў РУУС Партызанскага раёна.

Такім чынам 20-гадовы хлопец вырашыў падзарабіць. 6-літровую бутэльку ён напаўняў вадой і дадаваў туды 50 грамаў алею. Гэтага было дастаткова, каб у вадкасці з'явіўся характэрны пах і колер. Вырабіўшы некалькі такіх бутэлек, малады чалавек стаў гандляваць імі прама на вуліцы па нізкай цане. І знайшлася жанчына, якая пагадзілася купіць 17 літраў "алею" ўсяго за Br120 тыс. Для надзейнасці яна нават адкрыла адну з бутэлек і панюхала змесціва. Пах адпавядаў і здзелка адбылася. Аднак дома жанчыну чакала вялікае расчараванне. Знаходлівы ж "прадпрымальнік" вырашыў не спыняцца на гэтым, праз некалькі дзён ён ужо гандляваў на суседняй вуліцы. Аднак махляр усё-такі трапіў на вочы сваёй нядаўняй пакупніцы. Хлопца затрымалі, прадукцыю канфіскавалі. Цяпер у міліцыі чакаюць, калі аб'явяцца і іншыя ахвяры таннага "алею".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такім чынам 20-гадовы хлопец вырашыў падзарабіць. 6-літровую бутэльку ён напаўняў вадой і дадаваў туды 50 грамаў алею. Гэтага было дастаткова, каб у вадкасці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика