Лось “ўвайшоў” у лабавое шкло “Мерседэса” у Валожынскім раёне. 21.by

Лось “ўвайшоў” у лабавое шкло “Мерседэса” у Валожынскім раёне

28.03.2012 11:26 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лось "увайшоў" у лабавое шкло “Мерседэса” ў Валожынскім раёне


Сёння раніцай, 28 сакавіка, на 83 кіламетры аўтадарогі Мінск – Гродна, недалёка ад вёскі Мазурка Валожынскага сельсавета, лось нечакана выскачыў на дарогу і прабіў лабавое шкло легкавушкі “Мерседэс”, што праязджала міма.

Здарэнне адбылося каля паловы сёмай гадзіны раніцы, расказаў у інтэрв’ю начальнік Дзяржаўтаінспекцыі Валожынскага райаддзела міліцыі Міхаіл Ліштван. Машына рухалася ў бок Мінска.

Лось нечакана выскачыў перад самай машынай і літаральна “ўвайшоў” у лабавое шкло, – расказвае Міхаіл Ліштван. – Шансаў пазбегнуць здарэння ў вадзіцеля не было.

Па словах начальніка Дзяржаўтаінспекцыі, людзі ў здарэнні моцна не пацярпелі. Вадзіцель траўмаў не атрымаў. У яго пасажыра, які сядзеў на пярэднім сядзенні, – нязначныя парэзы твару ад асколкаў разбітага шкла. А вось жывёліна загінула на месцы. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння раніцай, 28 сакавіка, на 83 кіламетры аўтадарогі Мінск – Гродна, недалёка ад вёскі Мазурка Валожынскага сельсавета, лось нечакана выскачыў на дарогу і прабіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика