На дарогах рэгіёна праходзіць аперацыя “Пешаход”
28.03.2012
—
ЧП
|
Дзяржаўтаінспекцыя на дарогах рэгіёна праводзіць аперацыю “Пешаход”. Пачалася аперацыя 23 сакавіка. Доўжыцца будзе да 31 сакавіка, паведаміў у інтэрв’ю “РГ” інспектар дарожна-паставой службы Маладзечанскага райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч. Паводле яго слоў, супрацоўнікі ДАІ ў рамках аперацыі кожны дзень ствараюць рэйдавыя групы, якія затрымліваюць пешаходаў, што парушаюць правілы дарожнага руху, і прыцягваюць іх да адміністрацыйнай адказнасці. На тэрыторыі Маладзечаншчыны кожныя суткі выяўляюць каля 20 такіх парушэнняў. За іх прадугледжаныя штрафы – да трох базавых велічынь (да 105 тысяч рублёў), калі пешаход цвярозы, і да пяці базавых велічынь (да 175 тысяч рублёў), калі парушальнік у нецвярозым стане. Сяргей ЗЯНЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўтаінспекцыя на дарогах рэгіёна праводзіць аперацыю “Пешаход”. Пачалася аперацыя 23 сакавіка. Доўжыцца будзе да 31 сакавіка, паведаміў у інтэрв’ю “РГ”...
|
|