На Мядзельшчыне маці выратавала ў час пажару сваё маленькае дзіця
02.05.2013
—
ЧП
|
Здарэнне адбылося 1 мая каля 13.30 у вёсцы Студзеніцы Мядзельскага раёна. Жанчына выйшла на вуліцу, пакуль яе дзіця, якому 1 год і 4 месяцы, мірна спала ў ложку. Калі жанчына вярнулася – убачыла ў доме задымленне. Яна кінулася да суседа па дапамогу. Разам яны ўвайшлі ў дом, забеглі ў пакой, дзе спала дзіцяці і ўбачылі, што тут ужо бачна полымя, а дым ідзе пад столю. Маці схапіла сваё дзіця і вынесла на вуліцу. Мужчына ж паспрабаваў затушыць агонь, але не атрымалася, і яны выклікалі МНС. У пажары ніхто не пацярпеў. Хутчэй за ўсё ён адбыўся з-за кароткага замыкання. Пра выпадак расказаў галоўны спецыяліст інспекцыі па дзяржпажнагляду Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных здарэннях Юры Вашкінэль. Настасся РОЎДА. Фота newsgomel.by. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося 1 мая каля 13.30 у вёсцы Студзеніцы Мядзельскага раёна. |
|