Вымагаў грошы ў школьніка
23.05.2013
—
ЧП
|
Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Маскоўскага РУУС сталіцы затрымалі 19-гадовага непрацуючага мінчаніна, які вымагаў грошы ў дзесяцікласніка. Група падлеткаў "тусіла" ў кавярні ў цэнтры горада. Адзін з хлопцаў пайшоў у прыбіральню, дзе да яго падышоў незнаёмец і завёў размову кшталту "Ты мяне паважаеш?". Потым пачаў пагражаць падлетку і нават ударыў таго. Вярнуўшыся да століка, школьнік расказаў пра здарэнне сябрам. Гэта пачуў ахоўнік установы і выклікаў міліцыю. У выніку хулігана затрымалі і прыцягнулі да адміністрацыйнага арышту. Адбыўшы пакаранне, грамадзянін знайшоў у інтэрнэце хлопца і накіраваў яму паведамленне, маўляў, хачу сустрэцца, папрасіць прабачэння. Аднак пры сустрэчы хуліган сказаў падлетку, што яму давялося заплаціць штраф. І грошы трэба вярнуць, пакрыўшы яшчэ і маральны ўрон. У суме "атрымалася" 1,2 мільёна рублёў. Аднак, нягледзячы на пагрозы, школьнік адмовіў вымагальніку. Гісторыя атрымала працяг праз некалькі дзён каля той жа кавярні, куды зноў прыйшоў падлетак. Выходзячы са спадарожніцай з установы, ён сутыкнуўся са сваім крыўдзіцелем. Той на гэты раз размаўляць не стаў, а адразу некалькі разоў ударыў школьніка. Падлетак вырваўся і забег у бліжэйшую краму. А калі выйшаў з яе, зноў сутыкнуўся з агрэсіўным грамадзянінам. На гэты раз удары пасыпаліся градам. Спадарожніца хлопца закрычала, прыцягваючы ўвагу мінакоў. Прыбыўшыя міліцыянеры затрымалі падазраванага ў вымагальніцтве. Зараз яму пагражае не адміністрацыйная адказнасць, а пазбаўленне волі.Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Маскоўскага РУУС сталіцы затрымалі 19-гадовага непрацуючага мінчаніна, які вымагаў грошы ў дзесяцікласніка.
|
|