Жанчына пакрыўдзілася на мужа і ўдарыла яго нажніцамі ў спіну
24.09.2013
—
ЧП
|
Здарэнне адбылося ў нядзелю ноччу, у вёсцы Захажэва, Валожынскага раёна. – Па папярэдніх дадзеных, муж і жонка пасварыліся з-за не абабранай бульбы, – кажа начальнік Валожынскага аддзела Следчага камітэта Віталь Юрэвіч. Жанчына пакрыўдзілася на 49-гадовага мужа, схапіла нажніцы, падышла ззаду і ўдарыла яго ў спіну. Нажніцы закранулі правае лёгкае. Жанчына спалохалася і сама выклікала “хуткую дапамогу”. Падрабязнасці здарэння мужчына памятае слаба, бо ў гэты дзень яны ўдваіх былі нецвярозыя. Цяпер мужчына шпіталізаваны ў Валожынскую бальніцу. Стан стабільны. 47-гадовая жанчына знаходзіцца ў следчым ізалятары. Максімальнае пакаранне, якое могуць ёй даць, – 8 гадоў пазбаўленне волі. Вольга ЮРКЕВІЧ. Фота moe-online.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося ў нядзелю ноччу, у вёсцы Захажэва, Валожынскага раёна. |
|