На цыркача, які ашукаў брэсцкую публіку, завялі крымінальную справу. 21.by

На цыркача, які ашукаў брэсцкую публіку, завялі крымінальную справу

02.12.2013 11:20 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цырк "Мадагаскар" павінен быў выступіць у брэсцкім Лядовым палацы, але артысты так і не прыехалі.

Нагадаем, што два паказы цырка былі заяўленыя на 3 лістапада. У той жа дзень пакупнікам квіткоў паведамілі, што паказ не адбудзецца па тэхнічных прычынах. Высветлілася, што арганізатар зарэгістраваў у Мінску прыватнае ўнітарнае прадпрыемства "Цырк шоу".

Агулам было прададзена 4400 квіткоў. Кошт аднаго - ад 60 тысяч рублёў да 120 тысяч рублёў. Дырэктар фірмы зняў прыбытак ад іх рэалізацыі, а пазней знік.

Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, па матэрыялах праверкі 29 лістапада была распачата крымінальная справа. Кіраўніка цырка вінавацяць у махлярстве ў буйным памеры: памер шкоды, нанесенай брэстаўчанам, ацэньваецца больш як у 32 мільёны рублёў.

Прадпрымальніку, 36-гадоваму грамадзяніну Расіі, пагражае да 7 год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Мужчыну, які пражывае ва ўкраінскім горадзе Сімферопаль, абвясцілі ў вышук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктар фірмы зняў прыбытак ад рэалізацыі квіткоў, а пазней знік.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика