Дзень з Багдановічам
25.05.2010 10:41
—
Разное
|
У памяць пра паэта адслужаць у царкве У Саборы святых Пятра і Паўла ў Мінску 25 мая а палове на другую адбудзецца памінальная служба. Гэта дзень, калі паэта не стала — у 1917‑м. Але вось дзіва: кароткае яго жыццё, але вельмі напоўненае сэнсам, гармоніяй слоў, імкненнем да Беларусі, зрабіла яго імя жывым. А яго слова — жыццядзейным. Нават зараз. Шанаваць Максіма Багдановіча — значыць чытаць яго вершы. Ці прынесці кветкі да яго помніка (каля Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета) — сёння а 12‑й гадзіне там збяруцца людзі з гэтай нагоды. А можна прыйсці ў літаратурны музей Багдановіча на вечарыну «У краіне светлай». Дарэчы, да 31‑га мая экспануецца першы жывапісны партрэт паэта, створаны Валянцінам Волкавым. Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У памяць пра паэта адслужаць у царкве У Саборы святых Пятра і Паўла ў Мінску 25 мая а палове на другую адбудзецца памінальная служба. Гэта дзень, калі паэта не стала...
|
|