Беларускія палітыкі сустрэліся з еўракамісарам Фюле. 21.by

Беларускія палітыкі сустрэліся з еўракамісарам Фюле

09.07.2010 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лідэры  беларускай апазіцыі, у тым ліку сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі ўвечары 8 ліпеня сустрэліся з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле.

Штэфан  Фюле прыбыў у Менск у другой палове чацвярга. У межах візіту запланаваныя яго перамовы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, віцэ-прэм'ерам Андрэем Кабяковым, міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым.  У першую ж чаргу ён сустрэўся з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці, паведамляе прэсавая служба БХД 

Як паведаміў  Віталь Рымашэўскі, сустрэча прайшла ў вельмі аткрытай атмасферы. 

Адбыўся абмен меркаваннямі наконт будучыні Беларусі, было дасягнутае абсалютнае паразуменне па кірунках дзейнасці на шляху дэмакратызацыі нашай краіны”. 

Былі  абмеркаваныя пытанні прэзідэнцкіх выбараў і палітасуджаных, у прыватнасці  сустаршыня БХД праінфармаваў прадстаўніка ЕС пра справу палітасуджанага сябра  БХД з Гомелю Яўгена Якавенку.  

Паводле Рымашэўскага, Штэфан Фюле паведаміў, што ў верасні-кастрычніку адбудзецца абмеркаванне пагаднення паміж Беларуссю  і Еўрасаюзам, галоўнай умовай якога  будзе выкананне беларускімі  ўладамі пяці ўмоваў Еўрасаюза (рэформа  выбарчага заканадаўства, забяспячэнне свабоды слова, свабоды сходаў, паляпшэнне ўмоў існавання недзяржаўных арганізацый і зняццё абмежаванняў для свабоды асобы).

Падпісанне  гэтага пагаднення стане дарожнай мапай  для Беларусі ў супрацы з Еўрасаюзам, сказаў еўракамісар. 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика