У пятніцу сіноптыкі прагназуюць вельмі гарачае надвор’е. 21.by

У пятніцу сіноптыкі прагназуюць вельмі гарачае надвор’е

22.07.2010 13:47 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 23 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

У асобных раёнах моцныя дажджы.

Вецер паўднёвы 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 16—23°C,

днём 30—34°C, па паўднёвым усходзе 35—37°C.

У Мінску 23 ліпеня пераменная воблачнасць. Магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер паўднёвы 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 19—21°C, днём 31—33°C.

24 ліпеня па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах, пераважна па захадзе, кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 18—23°С, днём 27—34°С, па ўсходзе месцамі 35°С.

25 ліпеня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўднёвым захадзе, днём месцамі, пераважна па паўднёва-заходняй палове, кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, па захадзе з пераходам на паўночна-заходні 5—10 м/с, месцамі парывы да 17—22 м/с. Тэмпература паветра ноччу 15—22°С, днём 23—30°С, па ўсходзе да 33°С, у паўднёва-заходніх раёнах 17—22°С.

У Мінску 24 ліпеня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 20—22°C, днём 31—33°C.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика