Падгол: Рымашэўскі і Міхалевіч прайгралі і Лукашэнку, і расійскім трылерам. 21.by

Падгол: Рымашэўскі і Міхалевіч прайгралі і Лукашэнку, і расійскім трылерам

23.11.2010 02:17 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Палітолаг Уладзімір Падгол расказаў пра свае ўражанні ад першых выступаў кандыдатаў у прэзідэнты.

Выступы Міхалевіча і Рымашэўскага трэба параўноўваць з сённяшнім выступам Лукашэнкі. Ён быў іх асноўны канкурэнт. Яшчэ быў адзін канкурэнт — гэта расійскія і нерасійскія тэлеканалы (у мяне тут, у Мінску, іх каля 20-ці), якія паказвалі сёння найцікавейшыя трылеры. І Рымашэўскі, і Міхалевіч учыстую прайгралі і Лукашэнку, і расійскім трылерам.

Гэта былі гаваркія галовы. Кожны спрабаваў выкарыстаць пэўныя прыёмы: Рымашэўскі рваў партрэты, паказваў паперы, як настаўніца. Міхалевіч сам сабе задаваў пытанні і сам адказваў.

Нудота бязмежная!

Тым часам Лукашэнка зрабіў сенсацыйную заяву: раз расейцы хочуць мець абарону тут, на заходнім рубяжы, яны мусяць фінансава дапамагаць. Гэта быў выклік Крамлю.

Выступы Міхалевіча і Рымашэўскага тычыліся абстрактнай Беларусі, былі адарваныя ад сёняшняга жыцця.

Калі б яны прысвяцілі іх частку армейскай праблеме, стасункам з Расеяй — гэта было б рэальнае спаборніцтва з Лукашэнкам. А так гэта было спаборніцтва з Лукашэнкам абстрактным.

Рымашэўскі глядзеўся цікавей за Міхалевіча. Ён быў, мне здалося, шчыры, казаў ад усяго сэрца. А 

замест Міхалевіча можна было пасадзіць кібарга нейкага з выявай Міхалевіча, каб ён усё гэта агучыў. Быў бы той самы эфект.

Эмоцыяў няма, сэрца, душу не кранае. Адзінае, чаго ён дасягнуў, — выбаршчыкі пераканаліся, што гэты кандыдат — не чорт з рагамі і не тэрарыст. Але, маё меркаванне: ніводнага выбаршчыка сваім выступам ён не сагітаваў.

Пачаў Міхалевіч з таго, што «сёння з 19-ці гадзін пачаўся марафон абяцанняў, я не буду вам нічога абяцаць. І на трыннацатай хвіліне Міхалевіч кажа: «я вам абяцаю…»

Я ажно падскочыў: хлопец, што ж ты робіш?

У Рымашэўскага адзіная няшчырасць — з партрэтамі Гітлера і Сталіна. Ён не верыў, што трэба так

. Вось гэтае разрыванне, падражанне Казуліну, калі ён рваў газету, — не веру!

Я ўпэўнены, што Міхалевіча на 4–5 хвіліне пераключалі, а вось Рымашэўскага маглі глядзець. Але яны не былі канкурэнтамі Лукашэнку.

Трэба было зачапіць выступ Лукашэнкі і перагуляць яго ягонымі картамі.

Гэтая вайсковая праблема: армія, грошы. Лукашэнка з аднаго боку клянецца, што мы Расію будзем бараніць, не здрадзім ёй. З другога боку патрабуе ў яе грошы. З трэцяга — кажа, трэба ж развіваць армію. Рымашэўскі ці Міхалевіч маглі сказаць: усё, хопіць нам гэтых танкаў састарэлых, усе грошы ад гэтых армейцаў — пенсіянерам. І афіцэрам напалову скарачаем — і ў бізнэс, у бізнэс. Калі б я быў кандыдатам, я б так і зрабіў.


Падзяліцца навіной: 
Запісала Настасся Шамрэй

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палітолаг Уладзімір Падгол расказаў пра свае ўражанні ад першых выступаў кандыдатаў у прэзідэнты. Выступы Міхалевіча і Рымашэўскага трэба параўноўваць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика