ГАЛОЎНАЕ ЗЛО — ЗАДАРАМ ЖЫТЛО
28.05.2012 10:30
—
Разное
|
«Мы дапусцілі адну стратэгічную памылку, — сказаў былы міністр эканомікі і рэктар БДЭУ Уладзімір Шымаў. — Мы вырашылі, што кожны грамадзянін павінен мець уласнае жыллё». Быў сабраны сход вялікі Для знаходжання прычын, Дзе дапушчаны пралікі І былі памылкі ў чым, Бо (з-за нечага праклёну?) Не папала ўлада ў «цэль»: Не дала народу плёну «Беларуская мадэль». Хтосьці ціха пра рэформы Думкі выказаў: маўляў, Жабракі да гэтых пор мы, Бо наш «базіс» «застаяў». Нехта з іх нядобрым словам Хмару-крызіс прыгадаў: — Быў бы шлях у нас талковым, Каб не гэтая бяда. Смела выказаўся хтосьці Пра «чыноўніцкі пухір»: Атрымалі добра ў косці І Шушкевіч, і Чыгір. Не маглі галоўнай тэмы Абысці яны ніяк: Вінаватыя нацдэмы, Бо далі Еўропе знак, Каб не выдала крэдытаў, Нават санкцыі ўвяла. Прыраўнялі да бандытаў, Бо яны — крыніца зла… І напрыканцы вучоны Слова ўзяў, як Цыцэрон: — Я, прызнацца, засмучоны, — Так пачаў прамову ён. — З вашай «мазгавой атакі» Плён, паверце мне, малы. Як прафесар, вам адзнакі Я паставіў бы «калы». І рэформы, і крэдыты — Гэта ўсё «адстой», гніллё. Намі быў рэзерв забыты Самы выгадны — жыллё. Позна стаў, на жаль, міністрам — Калі ўсё ўжо раздалі. Я б казну папоўніў быстра. За даляры і рублі Прадаваў бы ўсім кватэры, А тым болей жа — дамы. Грошай ад таго без меры У бюджэце мелі б мы. Скажаце: зусім не кожны Мог купіць сабе жытло, Бо не ўсе жылі заможна, Нават голадна было. Што для нас праблема тая? Клопат нам нашто такі? Ці з Расіі, ці з Кітая Тут былі б пакупнікі. Скажаце: народ у горы, У бядзе б вялікай жыў. Ну і хай бы йшлі ў «пячоры» Людзі нашы, як бамжы. Колькі чалавеку трэба? Гляк вады ды хлеба кус. І ад нас кавалак хлеба, Нібы тую манну з неба, Успрымаў бы беларус… * * * Ён або сказаў спрасоння, Ці наіўны чалавек: Нас і так улада сёння Гоніць у пячорны век. Алесь НЯЎВЕСЬ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Мы дапусцілі адну стратэгічную памылку, — сказаў былы міністр эканомікі і рэктар БДЭУ Уладзімір Шымаў. — Мы вырашылі, што кожны грамадзянін павінен мець уласнае...
|
|