Што трэба беларускаму пісьменніку, каб стаць вядомым пры жыцці?
20.11.2012
—
Разное
|
![]() Неаднойчы даводзілася чуць пра тое, нібыта беларусы перасталі быць чытаючай нацыяй. Маўляў, суайчыннікі не цікавяцца літаратурай і інтарэс да яе даўно страцілі. Аднак насамрэч не ўсё так кепска. Гэта паказваюць і апытанні “НГ”. На пытанне “як любіце бавіць вольны час?” найбольшая колькасць рэспандэнтаў на нашым сайце прызнаецца, што аддае перавагу чытанню кніг. На Навагрудчыне, напрыклад, намаганнямі мясцовых бібліятэкараў складаецца рэйтынг самых начытаных жыхароў раёна. Выявілася, што некаторыя дарослыя і дзеці чытаюць больш за дзве сотні кніг у год. Мяркую, што гэта не адзінкавы прыклад у краіне. Аднак ці многа сярод таго, што чытаюць апантаныя наведвальнікі бібліятэк, кніг сучасных беларускіх аўтараў? Што сёння трэба зрабіць літаратару для таго, каб яго кніга прывабіла аўдыторыю? Пра гэта і многае іншае карэспандэнт “НГ” распытала беларускага літаратуразнаўцу, пісьменніка, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Сцяпана ЛАЎШУКА.
— Справа ў тым, што ніхто з тых, хто сцвярджае, быццам кнігі не чытаюцца, не валодае канкрэтнай інфармацыяй. Таму што даследаванні на гэты конт не праводзяцца, а калі праводзяцца, то не вельмі прафесійна. І мы вымушаны канстатаваць: “Няма таго, што раньш было”. Раней, у савецкія часы, нас справядліва называлі краінай, дзе чытаюць вельмі шмат. Памятаю, які ажыятаж быў з набыццём кніг. Чэргі былі, макулатуру здавалі, каб можна было новую кнігу набыць. І не проста каб паставіць на паліцу для прыгажосці, але і каб абавязкова прачытаць. Людзі адзін перад адным стараліся не прапусціць кніжнай навінкі. Зараз менш чытаюць. І не з-за таго, што мы сталі горшыя, што з’явіўся інтэрнэт. Адно другому не замінае. Тэлебачанне ж не паглынула тэатр, як прарочылі некаторыя нядобразычліўцы. Тое ж і з кнігамі...
— Згубіліся крытэрыі мастацкасці літаратурнага твора. Сёння страчаны і ранейшыя традыцыі прэзентацыі новых твораў. У краіне ёсць прафесійныя крытыкі, аднак яны проста не паспяваюць за хуткасцю кніжнай плыні. Ды і на старонках друку найбольш важнымі зараз лічацца тэмы эканомікі, палітыкі. Пакуль многія не разумеюць, што свет зараз стаў на рэйкі гуманітарызацыі. Тыя ж капіталістычныя краіны ўжо ўсвядомілі: не будзе гуманітарнага складу — высокія дасягненні ў тэхніцы, навуцы таксама нічога не будуць вартыя.
— Вялікім талентам рэкламы не трэба. Аднак не варта ставіцца да магчымасцяў рэкламы скептычна. Не буду называць творцаў з Беларусі, якія, паехаўшы за мяжу, толькі дзякуючы рэкламе займелі сусветную вядомасць. Варта прымаць да ўвагі і тое, што калі талент акружаны атмасферай маўчання і нават замоўчвання, гэта вельмі небяспечна для самога мастака слова...
— Літаратурную сітуацыю, што пачалася з канца мінулага стагоддзя, люблю параўноўваць з паводкаю. Калі падымаюцца веснавыя воды, рэчка выходзіць на паплавы і на паверхню ўсплывае ўсё, разам са смеццем. І такое ўражанне, што не дачакацца ўжо чыстай плыні. Аднак сцячэ вада, і нарэшце рака ўвойдзе ў берагі. Працэс самаачышчэння некалі адбудзецца і ў літаратуры. Задача Інстытута літаратуры НАН Беларусі — дапамагаць, каб гэтых “запрудаў з бруду і смецця” ў літаратурнай рацэ краіны было менш.
— Не ў тым справа. У многіх творах сучасных беларускіх драматургаў адсутнічае мастацкая сістэма. Большасць з іх пазіцыянуюць сябе як постмадэрністы. Многія даследчыкі літаратуры задаюць пытанне: “Як жа так? Мадэрнізму ў беларускай літаратуры не было, а постмадэрнізм раптам з’явіўся”. З гэтай з’яваю сутыкнуліся таксама і еўрапейскія краіны. Асабліва Францыя. І там творцу, які прэтэндаваў на званне мастака-нефармала, прапаноўвалі прайсці тэст на ўмельства: пэндзлем і фарбамі намаляваць простую рэалістычную карціну. Калі ў іх нічога не атрымлівалася, ім казалі: “Навучыся спачатку азбуцы творчасці, а тады ўжо спрабуй яе ўдасканаліць”.
— Ні ў якім выпадку. Тыя літаратары, што стараюцца любым спосабам дагадзіць чытачу, робяць фатальную памылку. Сапраўдны мастак нават думкі такой не дапусціць і будзе памятаць пра тое, што яго твор — гэта асабіста яго воля. Ён не будзе камплексаваць ад таго, што прапануе шырокай публіцы сваё нешта вельмі асабістае. Калі ў творы, як у люстры, будзе адбівацца душа яго, настроенасць і грамадзянскасць, тады і чытач будзе ім зацікаўлены.
— А яны ў нас ужо з’явіліся. Напрыклад, Андрэй Федарэнка. Чытаюць жа яго! Ён не стараецца пісаць пра нейкага ўсярэдненага сучасніка. Ён адкрывае ў творах свае праблемы. Яшчэ можна ўзгадаць імёны Уладзiмiра Дамашэвiча, Анатоля Казлова, Алеся Наварыча, Альгерда Бахарэвiча і шмат іншых цікавых мастакоў слова.
— У сусветнай прасторы беларуская літаратура адметная хоць бы тым, што нашы пісьменнікі стараюцца не “малпаваць”, не пераймаць некрытычна. Наша літаратура заўсёды была адкрытай мастацкай сістэмай, а пісьменнікі і паэты стараліся быць арганам нацыянальнага духу. А зараз у нашай літаратуры вельмі шмат надаецца ўвагі адмоўнаму, “чарноццю”. Пісьменнік не можа адмяніць негатыў, аднак заўсёды павінен памятаць пра тое, што літаратура — гэта інструмент пазнання прыгожага.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта і многае іншае карэспандэнт “НГ” распытала беларускага літаратуразнаўцу, пісьменніка, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН...
|
|