Рэпеціруем па-новаму!
04.01.2013
—
Разное
|
Калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пераехаў у рэстаўрыраваны будынак. Пасля двухгадовай рэканструкцыі Купалаўскі тэатр нарэшце набыў сваё гістарычнае аблічча. Цяпер ён выглядае такім, якім яго пабудавалі ў 1890 годзе па праекце польскага архітэктара Караля Казлоўскага. Разам з гістарычным каларытам з’явілася сучаснае начынне — новыя памяшканні, удасканаленая тэхніка, паглыбленая сцэна... Усе асноўныя будаўнічыя і апрацоўчыя работы ўжо выкананы. Афіцыйнае адкрыццё тэатра адбудзецца ў сакавіку гэтага года. Аднак артысты ўжо могуць пачынаць рэпетыцыі. Для гэтай мэты, дарэчы, у іх з’явіліся тры рэпетыцыйныя залы, адна з якіх па памерах цалкам дублюе асноўную сцэну. Першым спектаклем, пастаўленым на новай сцэне, па словах мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Мікалая Пінігіна, стане “Паўлінка” Янкі Купалы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пераехаў у рэстаўрыраваны будынак.
|
|