Святар Кірыл БАРДОНАЎ: Святло для асвятлення язычнікаў. 21.by

Святар Кірыл БАРДОНАЎ: Святло для асвятлення язычнікаў

01.02.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Другога лютага каталікі адзначаюць свята Ахвяравання Езуса Хрыста

Каб зразумець сэнс гэтага свята, звернемся да старажытных іўдзейскіх звычаяў. Калі яўрэйскі народ знаходзіўся пад прыгнётам у Егіпце, Бог вырашыў вывесці выбраны народ Старога Запавету з няволі ў Ізраіль — абяцаную ім раней зямлю. На згоду адпусціць яўрэяў паўплывала раптоўная смерць усіх першародных сыноў егіпцянаў. Першародныя ж сыны яўрэйскага народа былі захаваныя ад смерці, таму ў памяць пра гэта першынец у яўрэяў на саракавы дзень пасля нараджэння павінен быў быць прынесены ў святыню ў Ерусаліме, аддадзены ў рукі святара і потым сімвалічна выкуплены. Праз гэта выражалася вера ў тое, што ўсе першародныя сыны з’яўляюцца ўласнасцю Бога. З гэтым абрадам спалучалася рытуальнае ачышчэнне маці дзіцяці і прынашэнне ахвяры. Тое самае зрабілі маці Езуса Дзева Марыя і яго апякун святы Юзаф.

Паступова ў хрысціянскім літургічным календары сталі з’яўляцца разнастайныя згадкі пра самыя важныя падзеі з жыцця Езуса. Свята Ахвяравання Пана пачалі адзначаць у IV стагоддзі ў Ерусаліме, а потым яно распаўсюдзілася на іншыя тэрыторыі. Візантыйская традыцыя называе гэтае свята “Стрэчанне” або “Ср€етение Госп€одне”, падкрэсліваючы, што ў гэтай падзеі мы адзначаем сустрэчу Старога і Новага Запаветаў, сустрэчу Хрыста са сваім народам. Іншыя назвы гэтага свята — Прынясенне ў святыню, Ачышчэнне Марыі, Прадстаўленне Пана і інш. У Беларусі часта гэтае свята называюць Грамніцы або Маці Божай Грамнічнай, бо ў гэты дзень падчас Імшы ў касцёлах асвячаюць свечкі, якія некаторыя вернікі маюць звычай запальваць у час навальніц, што суправаджаюцца моцным ветрам, маланкамі і грымотамі, каб апека Маці Божай выратавала ад небяспекі. Такія свечкі называюць грамнічнымі. Грамнічную свечку таксама даюць у рукі паміраючаму або нябожчыку, просячы пры гэтым, каб ён быў асветлены святлом Хрыста і Найсвяцейшая Дзева Марыя правяла яго душу ў неба.

Свечка — сімвал Хрыста, які прынёс святло вечнай Праўды ўсім народам. А на свята Ахвяравання Пана свечка таксама сімвалізуе Дзеву Марыю, у душы якой заўсёды гарэла святло веры, надзеі і любові.

У другім раздзеле Евангелля паводле Лукі напісана, што калі Марыя і Юзаф прынеслі Езуса ў святыню ў Ерусаліме, яны сустрэлі там праведнага чалавека па імені Сімяон, ён узяў Езуса на рукі і сказаў: “Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, паводле слова Твайго, у спакоі; бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў — святло для асвятлення язычнікаў і хвалу народа Твайго Ізраіля”. Гэтыя словы Сімяона сталі потым папулярнай малітвай, якая чытаецца ў канцы дня.

Запальваючы свечку ў гэты або іншы дзень, мы прагнем выявіць наш выбар Хрыста як адзінага святла для нашага сэрца, для нашага жыцця. На жаль, вернікі вельмі часта прывязваюцца да знешніх атрыбутаў свята, а не да іх глыбокай сутнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другога лютага каталікі адзначаюць свята Ахвяравання Езуса Хрыста
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика