Стаў над Дняпром Хачкар
17.05.2014
—
Разное
|
Армянская дыяспара ўстанавіла ў Магілёве памятны знак. Каменная стэла з разной выявай крыжа «прапісалася» на гарадской набярэжнай. — Яна ўстаноўлена ў гонар адзінаццаці армян, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны ваявалі на Магілёўшчыне, — адзначыў кіраўнік абласной дыяспары Армен Хачатран. — У іх ліку і Герой Савецкага Саюза Сурэн Саркісян. Сродкі на памятны знак сабралі магілёўскія армяне, а зрабіў яго скульптар з Ерэвана Араік Макян. Для стварэння Хачкара быў выкарыстаны прыродны камень Арменіі — туф. Урачыстасці з нагоды адкрыцця знака павінны адбыцца ў чэрвені, у час святкавання Дня горада Магілёва. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Армянская дыяспара ўстанавіла ў Магілёве каменную стэлу
|
|