У Гродне бізнесмэну вярнулі машыны для картынгу, якiя "памылкова" канфіскавала падатковая
02.05.2016 14:10
—
Разное
|
На пачатку сакавіка гарадзенскаму бізнесмэну Яўгену вярнулі У снежні 2015 года, не разабраўшыся ў сітуацыі і спасылаючыся на паказанні падатковых інспектараў, Гродзенскі эканамiчны суд прыняў рашэнне аб канфіскацыі картаў. Вярхоўны суд адмяніў рашэнне і загадаў вярнуць тэхніку ўладальніку, распавядае « Увесь гэты час пракат не закрываўся. — Нас не закрывалі, тэхніка была арыштаваная, бо захоўвалася без належных дакументаў - не было адмысловых папер на захоўванне. Але ў Вярхоўным судзе мы даказалі, што гэтых дакументаў у нас наогул не магло быць. Тэхніка ў нас з’явілася ў 2013 годзе, а закон уступіў у сілу з пачатку 2015 года. Закон не мае зваротнай сілы і мяне не маглi пакараць, — распавядае Яўген. Пакуль бізнесмэн даказваў гэта, ён не атрымліваў прыбытку, але мусіў плаціць арэнду, праз што меў значныя страты. — Попыт моцна ўпаў і кліентам няправільна паднеслі інфармацыю, — кажа Яўген. Ён лічыць, што з-за паведамленняў СМІ многія гарадзенцы былі ўпэўненыя, што пракат больш не дзейнічае. Ды прызнаецца, што пасля ўсіх разглядаў у судзе жаданне развівацца амаль знікла. — Я 8 гадоў патраціў на бізнес, усё ствараў сваімі сіламі і ніхто нам ні ў чым не дапамагаў. Цяпер у мяне ёсць усе дакументы, але іх можна было без разбіральніцтва зрабіць за 15−20 хвілін, а не забіраць тэхніку і перашкаджаць весці бізнес, які ствараўся гадамі. У падатковай сказалі «Вам пашанцавала, радуйцеся, што аддалі». У суботу, 30 красавіка, Яўген адкрыў новы сезон сярод аматараў картынгу. На пляцоўцы па вуліцы Санаторнай зноў зараўлі маторы картаў, як гэта было апошнія восем гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гарадзенец аднавіў працу і хоча вярнуць старых кліентаў, але кажа, што цяпер развівацца будзе яшчэ складаней. |
|