У Гродзенскім раёне дзіця атрымала траўмы падчас выбуху боепрыпасу. 21.by

У Гродзенскім раёне дзіця атрымала траўмы падчас выбуху боепрыпасу

19.05.2016 13:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

У Гродзенскім раёне дзіця атрымала траўмы падчас выбуху боепрыпасу. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 18 траўня ў вёсцы Новая Гожа. 10-гадовы хлопчык атрымаў ад аднагодкаў боепрыпас, які яны знайшлі ў лесе. Мяркуецца, што гэта быў буйнакаліберны патрон. Яго хлопчык кінуў у бетонную сцяну разбуранага будынка, які знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад вёскі.

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, школьнік атрымаў выбуховую траўму правай рукі, у яго адарваны адзін з пальцаў. Хлопчык атрымаў і іншыя пашкоджанні, у тым ліку і твару. У яго быў траўматычны шок. Пацярпелага шпіталізавалі, ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

На месца выязджалі эксперты. У лесе былі знойдзены гільзы рознага калібру, а таксама адзін патрон калібру 7,62 мм. Праводзіцца расследаванне, прызначаныя экспертызы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by У Гродзенскім раёне дзіця атрымала траўмы падчас выбуху боепрыпасу. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 18 траўня ў вёсцы Новая Гожа. 10-гадовы хлопчык...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика