Настаўніцы, якую параніў вучань, выплацяць кампенсацыю. 21.by

Настаўніцы, якую параніў вучань, выплацяць кампенсацыю

26.05.2016 12:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Алесь Пілецкі

Мінадукацыі будзе узаемадзейнічаць з МУС наконт здарэння ў мінскай гімназіі №74. Бліжэйшым часам чыноўнікі адукацыйнага ведамства абяцаюць агучыць меры, якія будуць прынятыя. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску 26 траўня заявіла прэс-сакратар Мінадукацыі Юлія Барадун.

Яна паведаміла, што дэпартамент па працы Мінгарвыканкама правядзе праверку па гэтым інцыдэнце і вырашыць, якую кампенсацыю маральнай і матэрыяльнай шкоды павінна атрымаць параненая настаўніца.

Як паведамлялася раней, 23 траўня вучань гімназіі №74 нанёс нажом некалькі раненняў у шыю настаўніцы рускай мовы. Жанчына трапіла ў рэанімацыю. Вучня затрымалі, з ім працуюць следчыя.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Алесь Пілецкі Мінадукацыі будзе узаемадзейнічаць з МУС наконт здарэння ў мінскай гімназіі №74. Бліжэйшым часам чыноўнікі адукацыйнага ведамства абяцаюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика