Абвешчаны лайн-ап фестываля "Купальскае Кола 2016"
20.06.2016 16:24
—
Разное
|
25−26 чэрвеня 2016 года традыцыйна адбудзецца 8 міжнародны опэн-эйр-фестываль « У загарадным комплексе «Камарова», усяго ў 5 км ад Мiнска, ужо ў 8-мы раз адбудзецца адзiн з найвядомейшых фестываляў беларускай музыкi i нацыянальнай культуры — маштабны open-air фэст «Купальскае Кола». Сёння славутае «Купальскае Кола» — не толькі фестываль, які збірае на адной сцэне музычных монстраў з «першага дывізіёну» беларускай цяжкой сцэны, але i выдатная пляцоўка для станаўлення і папулярызацыі менш шырокавядомых айчынных гуртоў. Штогод да ўдзелу ў фэсце «Купальскае Кола» далучаецца ўсё больш выдатных замежных калектываў разнастайных кірункаў, а таму імпрэза набывае сапраўды інтэрнацыянальны характар і прэтэндуе на фармат крупнага міжнароднага фестываля. За сваю шматгадовую гісторыю фестываль «Купальскае Кола» зрабіў ва ўсіх аспектах значны крок наперад, і сёння ён прадстаўляе выдатную альтэрнатыву летнім музычным фэстам «Metal Crowd» (Беларусь), «CAMF» (Украіна) і «Kilkim Zaibu» (Літва). У 2016 годзе ў межах 8-га open-air фестываля «Купальскае Кола» гасцей і ўдзельнікаў будзе традыцыйна чакаць шэраг асноўных атракцыйных пляцовак: рамесныя майстэрні, кiрмаш вырабаў ручной працы, актыўная пляцоўка (страйкбол, пэйнтбол, футбол), этна-пляцоўка, на якой адбудзецца аднаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля i, як заўжды, галоўная iмпрэза фестываля — маштабны канцэрт, пад час якого публiку парадуюць выступамi лепшыя прадстаўнiкi цяжкой беларускай сцэны i музыкi з замежжа. У канцэртнай частцы фестываля «Купальскае Кола» у гэтым годзе возьмуць удзел 20 калектываў, спiс якiх з указаннем часа выступу прапануецца нiжэй:
Квіткі можна набыць праз інтэрнэт на сайце AFISHA.TUT.BY і ў дзень мерапрыемства на пляцоўцы «Камарова». Звяртаем вашу ўвагу, што ў папярэднiм продажу можна набыць квіткі на фестываль па прома-коштах:
Нагадваем, што ўжо ў суботу 18 чэрвеня ў бары Beer&Wine абдудзецца pre-party фестываля «Купальскае Кола». Для тых, хто набудзе квіток на pre-party, спецыяльны сюрпрыз — камплект паштовак з выявамі хэдлайнераў фестываля ў падарунак. Уваход бескаштоўны! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25−26 чэрвеня 2016 года традыцыйна адбудзецца 8 міжнародны опэн-эйр-фестываль "Купальскае Кола 2016".
|
|