У Бабруйску на пажары ў прыватным доме загінуў чалавек (фота). 21.by

У Бабруйску на пажары ў прыватным доме загінуў чалавек (фота)

23.07.2016 15:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

Двухкватэрны жылы дом у Бабруйску гарэў сёння ўначы. Паведамленне пра пажар паступіла ў МНС у 2.55. У агні загінуў гаспадар кватэры №2, пенсіянер 1960 года нараджэння.

Пажарныя выратавалі яго жонку (1958 года нараджэння, пенсіянерка) і беспрацоўнага сына (1982 года нараджэння). Абодва моцна абгарэлі: у маці апёкі 90% цела, у сына — 60%. Падчас здарэння яны былі ў стане алкагольнага ап’янення. Пацярпелыя шпіталізаваныя ў Бабруйскую лякарню хуткай дапамогі.

У кватэры №2 агнём пашкоджаная маёмасць і перакрыцце. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні з боку загінулага гаспадара, перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Двухкватэрны жылы дом у Бабруйску гарэў сёння ўначы. Паведамленне пра пажар паступіла ў МНС у 2.55. У агні загінуў гаспадар кватэры №2, пенсіянер 1960 года...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика