На аўтафэсце пад Гроднам фанаты нямецкіх аўто паламалі нагу аматару "японцаў". 21.by

На аўтафэсце пад Гроднам фанаты нямецкіх аўто паламалі нагу аматару "японцаў"

25.07.2016 11:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ipnews.in.ua

Аўтамабільны фэст, які адбываўся пад Гроднам на выходныя, прайшоў без значных здарэнняў. Толькі пад яго заканчэнне, у 4.30 раніцы ў нядзелю, адбылася бойка ў намётавым мястэчку, інфармуе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У канфлікце ўдзельнічалі прадстаўнікі клубаў аматараў японскіх і нямецкіх аўтамабіляў. Паводле папярэдняй інфармацыі міліцыі, у бойку ўвязаліся сем чалавек. Удзельнікі бойкі атрымалі драпіны, ўдары і сінякі.

Найбольш пацярпеў 32-гадовы аматар японскіх аўто — у яго дыягнаставалі пералом нагі. Паведамляецца, што пашкоджанні пацярпелым нанеслі два 20-гадовыя аматары нямецкіх аўтамабіляў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ipnews.in.ua Аўтамабільны фэст, які адбываўся пад Гроднам на выходныя, прайшоў без значных здарэнняў. Толькі пад яго заканчэнне, у 4.30 раніцы ў нядзелю, адбылася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика