Следчыя шукаюць сведкаў смерці адміністратара атракцыёна ў парку Чалюскінцаў. 21.by

Следчыя шукаюць сведкаў смерці адміністратара атракцыёна ў парку Чалюскінцаў

22.08.2016 20:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Аб тым, што следчыя шукаюць сведкаў трагічнага здарэння на атракцыёне ў Парку Чалюскінцаў, паведамляе афіцыйная старонка Следчага камітэта ў Фэйсбуку:

"УСК па г. Мінску вызначаюцца абставіны смяротнага траўміравання работніка парку, на атракцыёне "Амерыканскія горкі" ў парку Чалюскінцаў.  На дадзены момант на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 15 гадзін работнік зайшоў у забароненую зону падчас працы атракцыёна і быў траўмаваны рухомым вагончыкам. Ад атрыманых траўмаў мужчына 1959 года нараджэння памёр на месцы здарэння. Следства звяртаецца да відавочцаў трагедыі, просіць іх звярнуцца ў Першамайскі РАУС па тэл.280-02-02, 280-36-92”.

Трагічнае здарэнне адбылося каля 15-ай гадзіны ў мінскім парку Чалюскінцаў. Сведкі паведамляюць, што адміністратар "амерыканскіх горак" спрабаваў дастаць з рэек навушнікі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб тым, што следчыя шукаюць сведкаў трагічнага здарэння на атракцыёне ў Парку Чалюскінцаў, паведамляе афіцыйная старонка Следчага камітэта ў Фэйсбуку: "УСК па г....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика