Нападнік на ГЦ "Еўропа" купіў бензапілу ў аўторак, за ўсё заплаціў 1500 рублёў. 21.by

Нападнік на ГЦ "Еўропа" купіў бензапілу ў аўторак, за ўсё заплаціў 1500 рублёў

10.10.2016 13:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Еўрарадыё знайшло краму, дзе 17-гадовы нападнік на гандлёвы цэнтр "Еўропа" купіў бензапілу. Адбылося гэта за чатыры дні да злачынства. Размаўляючы з прадаўцамі, ён паводзіў сябе спакойна, нават усміхаўся. Купіў бензапілу, сякеру, акуляры для працы з бензапілой, куртку і навушнікі. Заплаціў за ўсё крыху менш за 1500 дэнамінаваных рублёў.

Супрацоўнік крамы паведаміў Еўрарадыё, што хлопец паводзіў сябе "адэкватна": "Крыху замкнёны, погляд адводзіў. Нармальна размаўляў, недзе нават усміхаўся. Не сказаў бы, што яму 17 гадоў".

Юнак у суботу прыйшоў у гандлёвы цэнтр "Еўропа" ў Мінску з бензапілой і сякерай. Падчас нападу ён забіў адну жанчыну і параніў яшчэ дзвюх. Пасля гэтага яго затрымалі наведнікі і прадаўцы. Вядома, што ён з заможнай сям'і, студэнт першага курса адной з ВНУ, жыў адзін ва ўласнай кватэры. Перад тым, як прыйсці ў "Еўропу", нападнік выпіў 150 грамаў гарэлкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрарадыё знайшло краму, дзе 17-гадовы нападнік на гандлёвы цэнтр "Еўропа" купіў бензапілу. Адбылося гэта за чатыры дні да злачынства. Размаўляючы з прадаўцамі, ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика