Жыхар Мінска скраў аўтамабіль, які раней у яго канфіскавала дзяржава. 21.by

Жыхар Мінска скраў аўтамабіль, які раней у яго канфіскавала дзяржава

31.10.2016 21:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sb.by

Жыхар Мінска скраў аўтамабіль, які раней у яго канфіскавала дзяржава ("за ўстаноўленыя парушэнні ў дакументацыі"). Ён выпадкова ўбачыў "Аўдзі А-6" з новым гаспадаром, адсачыў, дзе яе прыпаркавалі, а пасля ўначы з дублікатам ключоў скраў легкавік.

Як інфармуе Таццяна Кавалёва, прэс-афіцэр Ленінскага РУУС, мужчыну затрымалі ў мікрараёне "Серабранка". Ён патлумачыў, што раней гэта была яго машына і яму хацелася яе вярнуць. У адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу, артыкул — "Крадзеж, здзейснены ў буйным памеры". Мінчуку пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Высветлілася, што тры гады таму мужчына быў асуджаны за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, мусіў выплаціць дзяржаве 1 млрд недэмінаваных рублёў. На сённяшні дзень ён нідзе не працуе. Летась у Расіі яго асудзілі на шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні за крадзеж боепрыпасаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sb.by Жыхар Мінска скраў аўтамабіль, які раней у яго канфіскавала дзяржава ("за ўстаноўленыя парушэнні ў дакументацыі"). Ён выпадкова ўбачыў "Аўдзі А-6" з новым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика