У Магілёве зноў апаганілі помнік габрэям-ахвярам нацызму
20.11.2016 11:06
—
Разное
|
![]() Фота: TUT.by У Магілёве зноў апаганілі помнік габрэям-ахвярам нацызму. Вялікі валун з выбітымі на ім слядамі раскрытых далоняў і надпісамі на рускай і габрэйскай мовах аблілі чорнай фарбай. Мяркуецца, што гэты акт вандалізму быў здзейснены ўдзень 19 лістапада. Карэспандэнт Раней гэты камень-помнік, усталяваны ў цэнтры горада, таксама цярпеў ад нападаў вандалаў: у чэрвені 2012 года яго адлілі чорнай фарбай. Па версіі міліцыі, гэта было зроблена ненаўмысна — грамадзянін, які нёс шкляны слоік з фарбай, выпадкова разбіў яе аб камень. У іудзейскай абшчыне не вераць у такую версію, пагатоў, менавіта шкляная банка з-пад карычневай фарбы была выяўленая цэлай недалёка ад каменя ў кустах. У апошні час у Магілёве стала нярэдкім апаганьванне помнікаў, звязаных з нацыянальнымі дыяспарамі. Так, у 2015 годзе двойчы быў збіты надпіс "Тарас Шаўчэнка" з пастамента бюста ўкраінскаму літаратару. Праваахоўныя органы ніводнага разу не знаходзілі вінаватых. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: TUT.by У Магілёве зноў апаганілі помнік габрэям-ахвярам нацызму. Вялікі валун з выбітымі на ім слядамі раскрытых далоняў і надпісамі на рускай і габрэйскай... |
|