Аварыя на падземным сховішчы газу на Брэстчыне (фота). 21.by

Аварыя на падземным сховішчы газу на Брэстчыне (фота)

28.11.2016 11:45 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Увечары 27 лістапада, каля 20-й гадзіны, адбылася аварыя на свідравіне Прыбугскага падземнага сховішча газу каля вёскі Воўчын Камянецкага раёна Брэстчыны.

Паводле інфармацыі МНС, праз пашкоджанне запорнай арматуры газавадзяная сумесь пачала біць фантанам. Загарання не адбылося. Пацярпелых пры здарэнні няма. Канцэнтрацыя газу ў паветры не перавышае гранічна дапушчальную норму.

Свідравіна з 18 лістапада 2016 года знаходзіцца на рамонце.

Ратавальнікі праводзяць работы па прадухіленні ўзгарання газу. Таксама вядуцца работы па спыненні выхаду газоводяной сумесі і рамонце запорнай арматуры.

Прычына аварыі высвятляецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Увечары 27 лістапада, каля 20-й гадзіны, адбылася аварыя на свідравіне Прыбугскага падземнага сховішча газу каля вёскі Воўчын Камянецкага раёна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика