Кіроўцу Mercedes, які дрыфтаваў на плошчы Перамогі, аштрафавалі на 630 рублёў. Таксама яго на 18 месяцаў пазбавілі вадзіцельскіх правоў, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі. Кіроўца заехаў на аўтамабілі на пляцоўку мемарыяла і "з хуліганскіх меркаванняў" зрабіў тры кругі. Ён спрабаваў з'ехаць з плошчы Перамогі, але быў затрыманы міліцыянерамі. У яго адносінах тады склалі шэсць адміністрацыйных пратаколаў. Пасажыр, які здымаў дрыфт на відэа, аштрафаваны на 126 рублёў.
Як паведамляла Еўрарадыё, у дачыненні да кіроўцы заведзена крымінальная справа па артыкуле "хуліганства" (ч. 1 арт. 339 КК). Яе расследуе Партызанскі раённы аддзел Следчага камітэта.
Фота: ria.ru Кіроўцу Mercedes, які дрыфтаваў на плошчы Перамогі, аштрафавалі на 630 рублёў. Таксама яго на 18 месяцаў пазбавілі вадзіцельскіх правоў, інфармуе прэс-служба...