У БДУ памёр студэнт
09.01.2017 15:34
—
Разное
|
![]() У БДУ памёр студэнт факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій. Яму стала дрэнна па дарозе ў дэканат. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў адміністрацыі факультэта. Супрацоўнік адміністрацыі: “Гэта была пятніца, ён ішоў у дэканат браць накіраванне на залік, зайшоў у памяшканне, яму стала дрэнна па дарозе ў адзін з карпусоў. Гэта заўважылі вахцёры, спрабавалі дапамагчы. Пасля выклікалі хуткую, пасля рэанімацыю. Цяпер чакаем заключэнне з лякарні”. Студэнт вучыўся на 4 курсе, па словах яго аднакурснікаў, у хлопца былі праблемы са здароўем. Раней ён меў інваліднасць, але пасля яе знялі. Ён паходзіў са Случчыны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У БДУ памёр студэнт факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій. Яму стала дрэнна па дарозе ў дэканат. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў адміністрацыі...
|
|