На “Брэстбытхіме” няштатная сітуацыя: уцечка хімічных рэчываў. 21.by

На “Брэстбытхіме” няштатная сітуацыя: уцечка хімічных рэчываў

06.05.2017 12:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА via МНС

Няштатная сітуацыя на “Брэстбытхіме” здарылася сёння раніцай. У 9.06 брэсцкія выратавальнікі атрымалі паведамленне аб уцечцы пароў хімічнага рэчыва ў цэху па вытворчасці бытавой хіміі па вуліцы Беларускай, 51.

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, у памяшканне 30х50 метраў трапілі пары азотнай і артафосфарнай кіслаты. З падазрэннем на атручэнне хімічным рэчывам у лякарню даставілі слесара прадпрыемства. Гэта мужчына 1963 года нараджэння.

46 чалавек эвакуяваныя, праводзяцца працы па асаджэнні пароў рэчыва. Пагрозы распаўсюду за межы будынку няма. Прычыны ўцечкі і дакладны склад рэчыва высвятляюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА via МНС Няштатная сітуацыя на “Брэстбытхіме” здарылася сёння раніцай. У 9.06 брэсцкія выратавальнікі атрымалі паведамленне аб уцечцы пароў хімічнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика