З’явіліся падрабязнасці пра спробу самаспалення на прадпрыемстве ў Гомелі (фота). 21.by

З’явіліся падрабязнасці пра спробу самаспалення на прадпрыемстве ў Гомелі (фота)

09.06.2017 12:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gp.by

З’явіліся падрабязнасці пра спробу самаспалення на прадпрыемстве ў Гомелі. Здарэнне адбылося 9 чэрвеня ў 7.30-7.40 раніцы на прахадной фабрыкі “Камінтэрн”. Як інфармуе “Гомельская праўда”, 55-гадовая жанчына, якая працуе прыбіральшчыцай у эксперыментальным цэху, прыйшла на працу і ўжо была аблітая гаручай вадкасцю. Яна дастала запальнічку і падпаліла сябе. Вопратка імгненна загарэлася, людзі вакол пачалі крычаць. Аднак 36-гадовы індывідуальны прадпрымальнік Канстанцін Канышаў, які аказаўся побач (рамантаваў турнікет), не разгубіўся, накінуў на жанчыну коўдру, збіў полымя, заліў яго вадой. Яна засталася жывая, знаходзіцца ў апёкавым аддзяленні гарадской бальніцы на Сельмашы. У жанчыны 35% апёкаў цела (да машыны “хуткай” яна дайшла самастойна).

Паводле папярэдняй інфармацыі, у жанчыны нядаўна памёр муж. Адзначаецца, што ў яе “не было матэрыяльных праблем”, не ўзнікала канфліктаў на працы. Гендырэктар “Камінтэрна” Пётр Афончанка кажа, што жанчына “заўсёды актыўная, добрасумленная, ветлая, некамфліктная”. У яе, нібыта, быў “годны заробак” і ўсе ўмовы для працы. Праўда, кажуць, што апошнім часам у работніцы адзначаліся “праблемы з псіхікай”.

Вядома, што жанчына займалася афармленнем пенсіі. Аднак з Карэліі, дзе яна жыла пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ёй даслалі не ўсе дакументы, якія дазволілі б пацвердзіць працоўны стаж.

На прадпрыемстве працуе следча-аператыўная група.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gp.by З’явіліся падрабязнасці пра спробу самаспалення на прадпрыемстве ў Гомелі. Здарэнне адбылося 9 чэрвеня ў 7.30-7.40 раніцы на прахадной фабрыкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика