Беларускі самалёт у Паўднёвым Судане пры пасадцы зачапіў дом, ёсць ахвяра. 21.by

Беларускі самалёт у Паўднёвым Судане пры пасадцы зачапіў дом, ёсць ахвяра

25.08.2017 15:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

Беларускі самалёт у сталіцы Паўднёвага Судана пры пасадцы зачапіў дом, ёсць ахвяра. Пра гэтае здарэнне ў горадзе Джуба паведамляе сайт avherald.com. Вядома, што Іл-76 выконвае палёты пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, перавозіць гуманітарныя грузы (харчаванне). Самалёт ішоў на пасадку ў складаных умовах надвор’я (ішоў моцны дождж), ён зачапіў дрэва і дах аднапавярховага будынка, у выніку чаго той разбурыўся. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, загінулая — 5-гадовая дзяўчынка. Ёсць і чацвёра пацярпелых. Таксама пацярпеў і іншы будынак.

Вядома, што Іл-76 здзейсніў аварыйную пасадку не ў Паўднёвым Судане, а на іншым аэрадроме — ва Угандзе. Экіпаж не пацярпеў. Вядома, што самалёт належыць кампаніі “Трансавіяэкспарт”, праводзіцца расследаванне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Беларускі самалёт у сталіцы Паўднёвага Судана пры пасадцы зачапіў дом, ёсць ахвяра. Пра гэтае здарэнне ў горадзе Джуба паведамляе сайт avherald.com....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика