На Століншчыне даішнікі затрымалі за рулём п'янага школьніка
04.09.2017 18:28
—
Разное
|
Фота: gaibrest.by У аграгарадку Альшаны Столінскага раёна Брэстчыны каля 2-й гадзіны ночы 2 верасня супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль "Жыгулі". Фізічны стан хлопца, які знаходзіўся за рулём аўто, выклікаў у інспектараў падазрэнні, піша сайт Падчас праверкі выявілася, што гэта быў 16-гадовы мясцовы жыхар, які не мае правоў кіроўцы. Медагляд пацвердзіў, што 11-класнік быў п'яны — 1,83 праміле. На школьніка склалі адміністрацыйныя пратаколы за кіраванне транспартам у нецвярозым стане, за кіраванне транспартам без правоў кіроўцы, за кіраванне без дакументаў і за кіраванне транспартам, які мае няспраўнасці. Аўтамабіль дастаўлены на ахоўную стаянку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by У аграгарадку Альшаны Столінскага раёна Брэстчыны каля 2-й гадзіны ночы 2 верасня супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль "Жыгулі". Фізічны стан хлопца,... |
|