У гродзенку трапіла бутэлька, выкінутая з акна. 21.by

У гродзенку трапіла бутэлька, выкінутая з акна

04.09.2017 21:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd.grodno.by

Часам у СМІ трапляюцца навіны пра тое, што ад выкінутай з акна бутэлькі пацярпеў аўтамабіль. Аднак на гэты раз ахвярай "кідальніка" стала жанчына.

Здарэнне адбылося ў Гродне ў жніўні, паведамляе сайт УУС Гродзенскага аблвыканкама. Каля 11-й гадзіны вечара жанчына ішла каля дома 28 па вуліцы Курчатава. Раптам яна адчула рэзкі боль у руцэ. А праз долі секунды гродзенка пачула звон бутэлькі, якая разбілася каля яе. 

На шчасце, аскепкі не прычынілі жанчыне пашкоджанняў. А вось рука яе турбавала, пагатоў пацярпелая працуе касіркай у краме. 

Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за хуліганства і высвятляюць асобу"кідальніка".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.grodno.by Часам у СМІ трапляюцца навіны пра тое, што ад выкінутай з акна бутэлькі пацярпеў аўтамабіль. Аднак на гэты раз ахвярай "кідальніка" стала жанчына....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика