У Віцебску маці збівала сына-інваліда, які не хацеў маліцца. 21.by

У Віцебску маці збівала сына-інваліда, які не хацеў маліцца

29.09.2017 19:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здымак з архіву.

У Віцебску маці збівала, душыла і пагражала забойствам непаўналетняму сыну-інваліду, які не хацеў гадзінамі маліцца і трымацца посту. Як адзначае БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру, хлопчык проста быў не гатовы маліцца так доўга і адмаўляцца ад ежы. Аднак тое, як жанчына жорстка абыходзіцца з сынам, стала вядома праваахоўнікам. Крымінальную справу ў дачыненні жанчыны распачалі па артыкуле “пагроза забойствам” (арт. 186 КК). Ад начальніка раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму пракуратура запатрабавала прызнаць, што непаўналетні мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне і яго трэба забраць з сям’і.

Дарэчы, жанчына лічыць сябе глыбока веруючым чалавекам. Пры гэтым яна дапускала здзекі і фізічны гвалт над бездапаможным дзіцём.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Віцебску маці збівала, душыла і пагражала забойствам непаўналетняму сыну-інваліду, які не хацеў гадзінамі маліцца і трымацца посту. Як адзначае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика