Сямігадовая школьніца ў Оршы трапіла ў рэанімацыю пасля аўтааварыі. 21.by

Сямігадовая школьніца ў Оршы трапіла ў рэанімацыю пасля аўтааварыі

10.11.2017 19:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: orsha.eu

У Оршы на скрыжаванні вуліцаў Леніна і Шаўчэнкі зранку 10 лістапада адбылася аўтааварыя, у выніку якой моцную чэрапна-мазгавую траўму атрымала сямігадовая школьніца. 

Як піша мясцовы сайт orsha.eu, маці везла на аўтамабілі сваіх дзяцей па звычайным маршруце: малодшага ў дзіцячы сад, дачку — у 17-ю школу. Недалёка ад школы аўто трапіла ў ДТЗ: у яго ўрэзаўся іншы аўтамабіль. 

Асноўны ўдар прыпаў на той бок, дзе знаходзілася дзяўчынка. Яна атрымала настолькі моцную траўму, што з Віцебска на дапамогу аршанскім дактарам выехалі дактары-спецыялісты.

"Народныя навіны Віцебска" ўдакладняюць, што дзяўчынка знаходзілася на заднім сядзенні ў спецыяльным дзіцячым аўтокрэсле. 

Дарэчы, за рулём другога аўто таксама была жанчына: маці пацярпелай дзяўчынкі 28 гадоў, а другой удзельніцы ДТЗ — 22 гады.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: orsha.eu У Оршы на скрыжаванні вуліцаў Леніна і Шаўчэнкі зранку 10 лістапада адбылася аўтааварыя, у выніку якой моцную чэрапна-мазгавую траўму атрымала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика